Сёння свята! 2р.
Свята ўраджаю.
Царква наша да сябе
У госці запрашае.
Прынясём падзяку Богу
Кожнае падвор’е,
За багаты ўраджай
І добрае надвор’е.
Прыпеў:
Ураджай наш, ураджай, ураджай багаты,
Тут і жыта, і авёс, і ячмень вусаты.
Дзякуй Богу! 2р.
Скажам: “Дзякуй Богу!
За багаты ўраджай і за дапамогу.
Дзякуй!”4р.
Скажам: “Дзякуй Богу!
За багаты ўраджай і за дапамогу”.
Урадзілі бурякі,
Бульба ў чыстым полі,
Памідоры, агуркі –
Усяго да волі.
Шчыра дзякуем усе
Мы Госпаду Богу
І за сонца, і за дождж,
І за дапамогу.
Прыпеў:
Ураджай наш, ураджай, ураджай шматлікі.
Тут і дыні, і кавуны, і гарбуз вялікі.
Дзякуй Богу! 2р.
Скажам: “Дзякуй Богу!
За багаты ўраджай і за дапамогу.
Дзякуй!”4р.
Скажам: “Дзякуй Богу!
За багаты ўраджай і за дапамогу”.
Ураджай у кожным садзе,
У кожным агародзе.
Мае добры той запас,
Хто з Богам у згодзе.
Прынясём падзяку Богу
Кожнае падвор’е,
За багаты ўраджай
І добрае надвор’е.
Прыпеў:
Ураджай наш, ураджай, ураджай сабраны,
На стале наш каравай, смачны і духмяны.
Дзякуй Богу! 2р.
Скажам: “Дзякуй Богу!
За багаты ўраджай і за дапамогу.
Дзякуй!”4р.
Скажам: “Дзякуй Богу!
За багаты ўраджай і за дапамогу”.
Дорогие читатели! Не скупитесь на ваши отзывы,
замечания, рецензии, пожелания авторам. И не забудьте дать
оценку произведению, которое вы прочитали - это помогает авторам
совершенствовать свои творческие способности
Поэзия : Что-то, все-таки, со мной произошло… - Сергей Сгибнев Как это здорово - обнаруживать вновь и вновь перемены в себе!
И это все - Он - наш Небесный Отец!
"...потому что Бог производит в вас и хотение и действие по [Своему] благоволению" (Фил.2:13).